Синонимы белорусского языка это

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сінонім.

Сінонімы, адменнікі (у лінгвістыцы) — словы адной часціны мовы, розныя па гучанні і напісанні, але якія маюць аднолькавае або вельмі блізкае лексічнае значэнне.

Прыклады сінонімаў ў беларускай мове: журба — туга, цень — засень.

Служаць для павышэння выразнасці мовы, дазваляюць пазбягаць яе аднастайнасці.

Варта адрозніваць сінонімы і намінальныя вызначэнні — апошнія ўяўляюць поўную тоеснасць.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Антонімы
  • Амонім
  • Лінгвістычная семантыка
  • Квазісінонімы
  • Сінанімайзер
  • Аналаг
  • Паронімы

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Яўневіч М. С. Сінтаксічная сінаніміка ў сучаснай беларускай літаратурнай мове — Мн., 1997.

⚙️ 

  Слоўнікі і энцыклапедыі

Вялікая каталанская · Вялікая расійская · Бракгаўза і Эфрона · Кругасвет · Малы Бракгаўза і Эфрона · Britannica (онлайн)

Нарматыўны кантроль

BNF: 119333450 · GND: 4058765-4 · LCCN: sh85131642 · Microsoft: 8034284 · NKC: ph139210

Словы, якія маюць аднолькавае ці блізкае значэнне, называюцца сінонімамі.

сінонімы.png

Пример:

Лес, бор, гай, пушча.

Адважны, смелы, мужны, храбры.

На запыт знайшлося 114 артыкулаў

  1. 1

    вабіць, прывабліваць, надзіць, прынаджваць; клікаць, цягнуць, прыцягваць, прывязваць, гарнуць, падкупляць (перан.)

  2. 2

    вабны, прывабны, прынадны; паквапны (абл.)

  3. 3

    вавёрка, белка; векша (абл.)

  4. 4

    вага / рычажная: бязмен / з каромыслам: шалі

  5. 5

    вагон / таварны без сцен і даху: платформа / таварны абагрэты, прыстасаваны перавозіць людзей: цяплушка, цялятнік (разм.)

  6. 6

    вадаспад, падун

  7. 7

    вадкі, рэдкі, разрэджаны

  8. 8

    важнасць, значэнне; вага, сіла, каштоўнасць, вастрыня (перан.)

  9. 9

    важны, немалаважны, варты ўвагі, немалазначны, вялікі, істотны, сур’ёзны, знамянальны, першачарговы, першаступенны, першарадны, актуальны; адказны, першы, найпершы, этапны (перан.) □ нумар адзін

  10. 10

    важыць, зважваць, узважваць

  11. 11

    вайсковы, ваенны, воінскі, армейскі, франтавы, абаронны; ратны (паэт.)

  12. 12

    ваколіца, наваколле, навакольнасць

  13. 13

    вал, насып

  14. 14

    валасы, чупрына, чуб, шавялюра, локаны; кудзеркі (памянш.-ласк.); космы, стрыжакі, кучары (разм.); кудлы, патлы, каўтуны, грыва (разм. зняваж.) / пучок: хахол; віхор, віхры (разм.) / коратка падстрыжаныя: вожык / у хвалістых завітках: буклі (уст.)

  15. 15

    валошкі, васількі

  16. 16

    вантробы; нутро; шлунне (разм.)

  17. 17

    вар, кіпень; кіпецень (абл.)

  18. 18

    варожасць, антаганізм; варажнеча (разм.)

  19. 19

    варта, ахова / пры суправаджэнні: канвой / для назірання: дазор, патруль, пост, пікет

  20. 20

    вартаўнік, вартавы, ахоўнік, стораж, вахцёр; каравульны, патрульны (вайск.) / пры суправаджэнні: канваір, канвойны; канвоец, канвойнік (разм.)

Паведаміць пра недакладнасьць

Сінонімы

У працэсе
развіцця мовы ўзнікаюць розныя словы
для абазначэння аднаго і таго ж паняцця.
Гэта сінонімы
(ад
грэч.
synōnymos
– аднайменны) блізказначныя
словы і выразы, якія аб’ядноўваюцца
агульнасцю асноўнага значэння і
адрозніваюцца адценнямі лексічнага
значэння ці стылістычнай афарбоўкай,
а таксама спалучальнасцю з іншымі
словамі.

Напрыклад:

  • дагавор,
    дамова, умова, пагадненне, кантракт,
    пакт;

  • асілак,
    сілач, волат, атлет, здаравяк, здаравіла,
    бугай;

  • відны,
    выдатны, вялікі, вядомы, знакаміты,
    легендарны, папулярны, слаўны, славуты,
    слынны;

  • ісці,
    рухацца, прасоўвацца, прабірацца,
    прадзірацца
    .

Паводле
спосабаў узнікнення і ўжывання ў мове
адрозніваюць семан-тычныя, стылістычныя
і кантэкстуальныя сінонімы.

Семантычныя
(або
сэнсавыя)
сінонімы адрозніваюцца адценнямі
лек-січнага значэння. Яны – агульнаўжывальныя,
нейтральныя, г. зн. могуць ужывацца без
абмежаванняў у любым стылі мовы:
часопіс, альманах; ста-ры, даўнейшы,
даўні, старадаўні; гаварыць, размаўляць,
пераказваць.

Стылістычныя
сінонімы
адрозніваюцца экспрэсіўна-стылістычнай
афарбоўкай і сферай выкарыстання:
гаварыць
(нейтральнае), дыскутаваць
(кніжнае), баяць
(размоўнае),
вярзці, балабоніць, балбатаць, малоць
языком, званіць ва ўсе званы

(размоўныя,
неадабральныя), чаўпці,
плявузгаць
(прас-тамоўныя,
грубыя),
дзейкаць
(дыялектнае).

Найбольш
ужывальныя – семантыка-стылістычныя
сінонімы, што адрозніваюцца і сэнсам,
і стылістычнай афарбоўкай: тлумачыць,
растлу-мачваць, паясняць
(нейтральныя),
інтэрпрэтаваць
(кніжнае), асвятляць,
разжоўваць

(пераносныя).

Акрамя
таго, ёсць сінонімы, якія не адрозніваюцца
ні семантыкай, ні экспрэсіўна-стылістычнай
афарбоўкай. Гэта абсалютныя
сінонімы або лексічныя
дублеты
.
Звычайна імі з’яўляюцца навуковыя
тэрміны, якія ўжываюцца паралельна:
арфаграфія
– правапіс, лінгвістыка – мовазнаў-ства,
прэфікс – прыстаўка, назыўны –
намінатыўны
.

Кантэкстуальныя
(аўтарскія, аказіянальныя)

сінонімы, або
сінонімы маўлення,

набываюць новае пераносна-вобразнае
значэнне толькі ў кантэк-сце (асобным
творы пісьменніка): З
чорнага неба
цадзіўся
[ішоў]
нудны
дождж, і ад гэтага спаць хацелася яшчэ
мацней.
(І. Мележ)

Група
блізказначных слоў утварае парадыгму
сінонімаў
або сінанімічны
рад
,
дзе галоўнае слова (што выражае асноўнае
значэнне) называецца асноўным
словам
або дамінантай
(ад
лац.
dominantis
– які пануе).
Напрыклад:
узор
– прыклад, мерка, лад, манер, мадэль,
форма, тып, норма, стандарт, шаблон,
штамп, трафарэт, схема.

Адны і
тыя словы, калі яны з’яўляюцца мнагазначнымі,
могуць уваходзіць у розныя сінанімічныя
рады. Напрыклад:

лёгкі
– няцяжкі
(груз,
камень);

  • слабы
    (удар,
    штуршок);

  • нескладаны
    (заданне, выйсце);

  • нязначны
    (спалох, эфект);

  • дасціпны
    (сэнс, тэкст).

Выкарыстанне
канкрэтнага слова ў пэўнай маўленчай
сітуацыі патрабуе ведання лексічнага
значэння, стылёвай афарбоўкі слова,
законаў спалучаль-насці слоў, а ў выніку
гэта дазволіць перадаць найтанчэйшыя
адценні думкі, дакладна выразіць яе,
выказаць адносіны да таго, пра што
гаворыцца, паз-бегнуць паўтораў аднаго
і таго ж слова, выказаць сваю думку
прыстойна і прыгожа. Пры выбары патрэбнага
сіноніма вялікую дапамогу аказваюць
тлума-чальныя слоўнікі і слоўнікі
сінонімаў («Слоўнік сінонімаў і
блізказначных слоў» М. Клышкі,
1993 г.).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]

  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #
  • #

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сінонімы

   Сінонімы (грэч. synonymos — аднайменны) — словы, розныя па гучанні, але аднолькавыя ці блізкія па значэнні.
   Сінанімічныя словы розняцца адценнем значэння ці стылістычнай афарбоўкай або тым і другім адначасова. Дзякуючы сінонімам аўтары пазбягаюць лексічных паўтораў, моўнай аднастайнасці, перадаюць неабходнае сэнсавае адценне, інтанацыю.
   Так, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у вершаванай аповесці «Быліцы, расказы Навума» (песня 2) ужывае такія сінонімы да слова плакаць: ліць слёзы, заліцца слязамі, раўці ўголас, рыдаць крывавай слязою, галасіць, даць волю слязам, церці вочы.
   Стылістычныя сінонімы, якія заключаюць у сабе ацэнку і эмацыянальную афарбоўку пэўнай з’явы, дарэчы выкарыстоўваюцца ў вершы М. Лужаніна «Рух таварных цягнікоў»:

Поруч з бегам святла

і, гарачы, як чутка,

ўдарыць вочы

    кур’ерскі

            і знікне, як зніч.

Бліскавіцаю шкла

праімчыць

заклапочаны хуткі,

пратуркоча паштовы,

прасыпле

вясёлы транзіт.

   Прыклады аднолькавых па значэнні сінонімаў, якія выконваюць сваю стылістычную ролю — пазбаўляюць паэтычную мову аднастайнасці:

Шпаркі крок, быстры почырк,
хуткі думак палёт:
у дзяржаве рабочых
будзе вольны народ!
(В. Жуковіч. «Пярэдадзень»)

   Багацце сінанімікі беларускай мовы часткова адлюстравана ў «Слоўніку сінонімаў і блізказначных слоў» М. К. Клышкі (Мн., 1976).

Понравилась статья? Поделить с друзьями:
  • Синонимы белорусского языка примеры
  • Синонимы баннера
  • Синонимы белорусского языка онлайн
  • Синонимы банковские услуги
  • Синонимы белого цвета